Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пустынкі

ПУСТЫНКІ

 

ПУСТЫНКІ – былая вёска ў Ходасаўскім с/с, за 10 км на Пн ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва.

Вёска ўзнікла ў сувязі з заснаваннем тут у 1380 г. Пустынскага Ўспенскага манастыра, які з’яўляецца помнікам архітэктуры. У 1500 г. сяло ў Мсціслаўскай вол., уласнасць манастыра. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў Мсціслаўскім павеце, 12 двароў, 131 жыхар, млын. У 1850 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 124 жыхары. У 18-19 ст. дзейнічала царква, у 1870 г. адкрыта царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. 36 двароў, 184 жыхары. У манастыры было 5 двароў, 64 жыхары, вадзяны млын, сукнавальня, царк.-прыходская школа, 3 мураваныя царквы, 2 капліцы. У 1909 г. 42 двары, 234 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, размяшчалася ў былым манастыры (у 1926 г. 80 вучняў). У 1926 г. 8 двароў, 57 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Колас”, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Тут пасля вызвалення некаторы час працаваў дзіцячы дом. У 1976 г. далучана в. Зялёны Лес. У 1990 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары, у складзе саўгаса “Мсціслаўскі” (цэнтр – г. Мсціслаў).

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014.— С. 262, 267, 272, 282, 437, 618.

У тэксце ёсць згадка пра в. Пустынкі.

  1. Пустынкі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 72 — 73.
  2. Пустынкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 592 — 593.
Belarusian BE Russian RU