Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Прыбярэжжа

ПРЫБЯРЭЖЖА

 

ПРЫБЯРЭЖЖА – вёска ў Забалацкім с/с, за 41 км на ПдЗ ад Мсціслава, 7 км ад Магілёва.

Па рукапісных крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1811 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 12 двароў, 37 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У 1834 г. 83 жыхары. Памешчык меў тут у 1868 г. 190 дзес. зямлі і вадзяны млын. Паводле перапісу 1987 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 24 двары, 109 жыхароў. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 23 двары, 125 жыхароў, у фальварку 2 двары, 25 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях сацыялізму”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 21 гаспадарку, меў 246 га ворыва. Абслугоўвала яго Ходасаўская МТС  імя Тэльмана, мелася кузня. З 20.02.1938 г. вёска ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 20.071941 г. да 20.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 13 гаспадарак, 17 жыхароў, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр –в. Забалацце). У 2007 г. ва УКСП “Саўгас “Забалацце”.

Зараз ААТ “Забалацце-Аграстандарт”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 50.

У тэксце ёсць згадка пра в. Прыбярэжжа.

  1. Прыбярэжжа : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 72.
Belarusian BE Russian RU