Пазнавальная гадзіна «Ведай і любі родную мову»
У межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» і напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Курманаўскай СБКФ прайшла пазнавальная гадзіна «Ведай і любі родную мову», арганізавана выстава «Чытаем на роднай мове». У час мерапрыемства бібліятэкар адзначыла, што людзі не могуць існаваць без мовы. Добра, калі чалавек ведае некалькі моў, але найперш трэба ведаць мову свайго народа. Родная мова — гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця. Таксама яна прапанавала, каб дзеці расказалі пра сваіх любімых беларускіх пісьменнікаў, або пра беларускія творы і чым яны ім падабаюцца. У свой час Таццяна Яўгенаўна падзялілася ведамі пра свайго любімага пісьменніка У. Караткевіча і пра яго творы «Чорны замак Альшанскі» і » Дзікае паляванне караля Сатаха».