Пазнавальная гадзіна «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы»
У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” бібліятэкар Падсолтаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла правяла для ўдзельнікай клуба “Пазнайка” пазнавальную гадзіну «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы». У ходзе мерапрыемства юнакі і дзяўчаты даведаліся пра дасягненні і каштоўнасці беларускага народа, якімі мы ганарымся і стараемся захаваць у імя будучыні, пра апошнія дасягненні Беларусі ў эканоміцы, культуры і спорце. Бібліятэкар прапанавала кнігі, якія апавядаюць пра нашу краіну.