Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пацкава

ПАЦКАВА

 

ПАЦКАВА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Мсціслава, 95 км ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1685 г. засн. дамініканскі кляштар, якому належылі сёлы Пацкаў і Млынцы. У 1737 г. мелася царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1784 г. ўвалоданні памешчыка. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 40 двароў, 284 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. вёскі Вялікае Пацкава (45 двароў, 252 жыхары, піцейны дом) і Малое Пацкава (25 двароў, 176 жыхароў) у Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ. Побач фальварак – 1 двор, 29 жыхароў, вадзяны млын, сукнавальня (засн. ў 1780). Апрача земляробства вяскоўцы займаліся валеным, кравецкім, калёсным, сталярным, ганчарным і кавальскім промысламі. У 1909 г. ў Вялікае Пацкава 51 двор, 294 жыхары, у в. Малое Пацкава – 26 двароў, 163 жыхары, у фальварку – 1 двор, 20 жыхароў. У 1910 г. адкрыта земская школа. Вясковец А. Агееў быў агранізатарам вал. атрада Чырвонай гвардыі. З 17.07.1924 г. вёска ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. навучаліся 68 вучняў. У 1931 г. ў в. Вялікае Пацкава арганізаваны калгас “Савецкая Беларусь” (у 1932 г. аб’ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 148 га ворыва), у в. Малое Пацкава – калгас “Бальшавік” (у 1932 г. 36 гаспадарак, 150 га ворыва). Гаспадаркі мелі свае кузні, абслугоўваліся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. вёскі акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. Вялікае Пацкава і Малое Пацкава аб’яднаны ў адну в. Пацкава, якая з 1950-х г. у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр – в. Курманава). У 1990 г. 69 гаспадарак, 140 жыхароў. Працавалі б-ка, клуб, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Курманава”. Дзейнічаў магазін.

Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 17 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 282, 437.

У тэксце ёсць згадка пра в. Пацкава.

  1. Пацкава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 71.

 

  1. Пацкава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 591 — 592.
Belarusian BE Russian RU