Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Патрыятычна-выхавальны квэст «Я і мая краіна»

Для кожнага з нас Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мае асаблівы сэнс. Гэта свята застаецца сведчаннем мужнасці, днём гонару і памяці нашага народа. Па традыцыі напярэдадні свята ў Курманўскай СБКФ прайшоў патрыятычна-выхавальны квэст «Я і мая краіна». У час гульні дзеці адказвалі на пытанні пра гісторыю Беларусі, а таксама пра яе сучаснасць, прынялі ўдзел у займальным падарожжы па значных мясцінах краіны, пазнаёміліся з выставай «Я люблю Беларусь». На прыканцы мерапрыемства дзеці і супрацоўнікі Курманўскай СБКФ усклалі кветкі і вянкі да помніка воінам — землякам.

Belarusian BE Russian RU