Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пастарнакі

ПАСТАРНАКІ

 

ПАСТАРНАКІ – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 7 км на ПнУ ад Мсціслава, 102 км ад Магілёва.

У 1825 г. вёска (7 двароў) у Мсціслаўскім павеце, уласнасць царквы. Паводле перапісу 1897 г. аколіца ў Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета, паблізу тракта Мсціслаў Хіславічы, 11 двароў, 65 жыхароў. У 1909 г. 7 двароў, 50 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа граматы.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 17 двароў, 97 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Полымя”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 63 гаспадаркі, меў 335 га ворыва.

Абслугоўвала яго Мсціслаўская МТС імя Кірава. У 1931 г. перададзены ўрочышчы Балыншчына і Лісічын Роў. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За 1 км ад вёскі, каля шашы Мсціслаў—Хіславічы, пахаваны савецкі воін, які загігуў у 1943 г. пры вызваленні раёна ад гітлераўскіх захопнікаў.

У 1990 г. 9 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр—в. Сапрынавічы). У 2007 г. вёска ў СВК “Кастрычнік”.

Зараз ААТ “Кастрычнік”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 56 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Пастарнакі.

  1. Пастарнакі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 70.
Belarusian BE Russian RU