Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Парадзіна

ПАРАДЗІНА

 

ПАРАДЗІНА – вёска ў Краснагорскім сельсавеце, за 8 км ад Мсціслава.

Першае пісьмовае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1499 г., як гаспадарскі дом Парадзіна, валоданне князя Жаслаўскага. У 1764 г. цэнтр дзяржавы ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, казённая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1848 г. вёска (53 двары) у складзе маёнтка Галоўчыцы Мсціслаўскага павета. У 1883 г. сяло ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета, 69 двароў, 513 жыхароў. Драўляная школа (з 1893). Паводле перапісу 1897 г. 108 двароў, 744 жыхары, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1909 г. 116 двароў, 856 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1921 г. працоўная школа 1-й ступені, якая дзейнічала ў вёсцы, быў перададзены былы памешчыцкі будынак. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. ў школе навучаліся 62 вучні, а ў 1926 – 86 вучняў, працавалі драматычны і харавы гурткі. У 1926 г. 180 двароў, 1111 жыхароў. У лютым 1929 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 167 гаспадарак, меў 659 га ворыва, кузню. Абслугоўвала яго Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 250 двароў.

У вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі вёску 50 двароў. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г. 150 гаспадарак, 355 жыхароў, у складзе калгаса “1 Мая” (цэнтр – в. Каробчына). Працавалі 8-гадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Сож-Агра”. Дзейнічае магазін, фельчарска-акушэрскі пунк.

Зараз ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 69 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 219, 220, 262, 267, 272, 282, 618.

У тэксце ёсць згадка пра в. Парадзіна.

  1. Парадзіна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 69 — 70.

 

  1. Парадзіна : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 591.
Belarusian BE Russian RU