Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Падсолтава

ПАДСОЛТАВА

 

ПАДСОЛТАВА – веска, цэнтр Падсолтаўскага с/с, за 20 км на ПнЗ ад Мсціслава, 115 км ад Магілёва, 18 км ад чыгуначнай станцыі Цемны Лес на лініі Орша – Сураж. Рэльеф раўніны. На З цячэ рака Белая Натапа (прыток ракі Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Занькаўшчына і далей па шашы Мсціслаў – Горкі. 106 гаспадарак, 260 жыхароў (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1781 г. сяло Поцалтава ў Мсціслаўскім павеце. Памешчык меў тут у 1858 г. 610 дзес. зямелі, млын і карчму. Паводле перапісу 1897 г. сяло Пацолтава ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерніі, 4 двары, 13 жыхароў, драўляная царква (адкрыта не пазней 1880 г.), царкоўна – прыходская школа, штогод (9 мая, 20 ліпеня) праводзіліся кірмашы. Побач былі фальварак, 1 двор, 9 жыхароў, ветраны млын, кузня, і карчма – 1 двор, 9 жыхароў. У 1909 г. 20 двароў, 104 жыхары, вінная крама, нафтавы млын, кузня. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. З 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 124 вучні. У 1930 г. арганізаваны калгас “Сталінскі прыліў”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 240 га ворава, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. У 1934 г. на льнозаводзе ўведзена ў строй устаноўка па выпрацоўцы электраэнергіі. З 20.02.1938 г. ў Магілеўскай вобласці у ВАВ з ліпеня 1941 да 29.09.1943 г. акупіравана ням. фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што на могілках, пахаваны 6 воінаў, у іх ліку байцы 36-й стралковай дэвізіі, якія загінулі ў 1943 г. ў баі за вызваленне вёскі. У цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці 170 землякоў – воінаў і партызан, загінуўшых у барацьбе супраць фашызму, у 1971 г. пастаўлена стэла. У 1990 г. 112 гаспадарак, 311 жыхароў, цэнтр калгаса “Савецкая Беларусь”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывелагадоўлі і льнаводстве. Меў 3220 га сельгасугоддзяў. У вёскі працавалі сярэдняя школа, дзіцячы сад, біліятэка, фельч.-акушэрскі і ветэрынарны пункты, швейная майстэрня, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, 2 магазіна, аддзяленне сувязі. З 2007 г. цэнтр СВК “Савецкая Беларусь”, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, клуб, магазін, аддзяленне сувязі, комплексы прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, філіял Мсціслаўскага УПК “Бытпаслугі”.  Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 253 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 282, 437.

У тэксце ёсць згадка пра в. Падсолтава.

  1. Падсолтава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 68 — 69.
  2. Падсолтава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. – Мінск : Полымя, 1999. — С. 590 — 591.
Belarusian BE Russian RU