Пабеда
ПАБЕДА
ПАБЕДА (да 1947 г. Сапалава) – вёска ў Ходасаўскім с/с, за 20 км на ПдЗ ад Мсціслава, 81 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1667 г. як с. Сапалава ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1781 г. вёска і аднайменны маёнтак у Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 30 двароў, 184 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася сталярным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілеўскай губ., 14 двароў, 74 жыхары. У 1909 г. ў сяле 14 двароў, 67 жыхароў, у аднайменным маёнтку, што знаходзіўся побач – 2 двары, 18 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны дзень”, які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Мелася ваўначоска. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. далучана в. Шапялі. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На могілках пахаваны сав. лётчык, які загінуў 13.07.1941 г. ў паветр. баі супраць 3 фаш. самалётаў. У 1990 г. 54 гаспадаркі, 94 жыхары, у складзе племсаўгаса імя Тэльмана (цэнтр – в. Ходасы). Працавалі клуб, бальніца, магазін. У 2007 г. вёска далучана да ААТ “Мсціслаўскі райарапрамтэзаб”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 6 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Пабеда : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 67.
- Пабеда : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 590.