Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Паўднёвае Бялішчана

ПАЎДНЁВАЕ БЯЛІШЧАНА

 

ПАЎДНЁВАЕ БЯЛІШЧАНА – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, 11 км ад Мсціслава, 106 км ад Магілёва.

Паводле перапісу 1897 г. вёска Бялішчына ў Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, 28 двароў, 188 жыхароў. У 1909 г. 31 двор, 199 жыхароў. З 17.07.1924 г. вёска ў складзе БССР. У 1926 г. 49 двароў, 273 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоная змена”, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 18 гаспадарак, 31 жыхар, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). У 2007 г. ў СВК “Кастрычнік”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 3 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Паўднёвае Бялішчана : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 70 — 71.
  2. Паўднёвае Бялішчана : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 591.

 

 

Belarusian BE Russian RU