Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Новыя Віхраны

НОВЫЯ ВІХРАНЫ

 

НОВЫЯ ВІХРАНЫ – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 8 км на У ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва.

За 0,5 на У ад вёскі, за р. Віхра, на яе нізкім правым беразе, знаходзіцца курганны могільнік (18 насыпаў), што сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. вёска (15 двароў, 105 жыхароў) і фальварак (1 двор, 7 жыхароў) у Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ. У 1909 г. ў вёсцы 17 двароў, 132 жыхары, у маёнтку 1 двор, 2 жыхары. У 1919 г. створана камуна, у якой было 111 дзес. зямлі. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. адкрыта школа, у якой у 1926 г. было 42 вучні. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях селяніна”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 70 гаспадарак, меў 371 га зямлі. З 1933 г. яго абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 26 гаспадарак, 62 жыхары, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). У 2007 г. вёска ў СВК “Кастрычнік”.

Зараз ААТ “Кастрычнік”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 4 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вёска Новыя Віхраны, Пячкоўскі с/с. Курганны могільнік (археал.) за 0,5 км на усход ад вёскі, за р. Віхра // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1746. — С. 315.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 50.

У тэксце ёсць згадка пра в. Новыя Віхряны.

  1. Новыя Віхраны : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 66.
  2. Новыя Віхраны : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 589 — 590.
  3. Новыя Віхраны, курган. могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 316.

 

Belarusian BE Russian RU