Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Новае Сяло

НОВАЕ СЯЛО

 

НОВАЕ СЯЛО – вёска ў Мазалаўскім с/с, за 13 км на ПдЗ ад Мсціслава, 84 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж.

Вядома па пісьмовых крыніцах з 17 ст. У 1690 г. вёска, валоданне памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, 63 двары, 364 жыхары. У 1852 г. ў складзе маёнтка Залачова Мсціслаўскага павета, мелася карчма. У 1885 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 77 двароў, 501 жыхар, драўляная царква. Паводле перапісу 1897 г. 97 двароў, 807 жыхароў, хлебазапасны магазін. Побач была аднайменная царк. сядзіба (2 двары, 7 жыхароў). Дзейнічала царк.-прыходская школа. У 1909 г. 134 двары, 919 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У вясковай школе ў 1926 г. было 144 вучні. Працаваў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 190 двароў, 1082 жыхары. У сак. 1931 г. арганізаваны калгас імя Гея, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 138 гаспадарак, меў 897 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана; мелася кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 112 гаспадарак, 269 жыхароў, у складзе калгаса “60 гадоў БССР” (цэнтр – в. Мазалава). Працавалі пач. школа, б-ка, клуб, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Мазалаўскі”, магазін.

Зараз ААТ “Мазалаўскае”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 50 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Денисенкова, Н. Дни заботами полны : [деревня Новое Село, староста Антонина Михасева] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2019. — 2 сакавіка. — № 16. — С. 15.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 437.

У тэксце ёсць згадка пра в. Новае Сяло.

  1. Новае Сяло : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 66.
  2. Новае Сяло : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 589.

 

Belarusian BE Russian RU