Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Несцерава

НЕСЦЕРАВА

 

НЕСЦЕРАВА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 28 км ад Мсціслава, 123 км ад Магілёва.

У 1638 г. сяло ў складзе маёнтка Беразетня Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, 55 гаспадарак, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 16 двароў, 117 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 г. дзейнічала карчма, з 1870 г. працаваў цагельны з-д. Памешчык меў у 1879 г. 609 дзес. зямлі, вінакурны з-д, млын і краму. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 54 двары, 402 жыхары. Побач былі 2 аднайменныя фальваркі па 1 двары, у адным – 15, у другім 20 жыхароў. У 1909 г. 71 двор, 482 жыхары і 2 фальваркі (3 двары, 38 жыхароў 1 двор, 2 жыхары). У 1910 г. адкрыта школа граматы, ператвораная ў 1914 г. ў земскую. З 17.07.1924 г . ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай адкрыта прац. школа 1-й ступені, якой быў перададзены памешчыцкі будынак (у 1926 г. вучняў). У ёй камсамольская ячэйка наладжвала спектаклі. Працаваў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У ліст. 1930 г. арганізаваны калгас “13-ы Кастрычнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 84 гаспадаркі, меў 620 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. У 1936 г. адкрыты калгасны клуб. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1939 г. ў вёску былі перавезены з хутароў 21, а ў 1940 г. – 10 двароў. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. загубілі 11 жыхароў. Вызвалена вёска 29.09.1943 г. часцямі 277-й стралк. дывізіі. У 1990 г. 85 гаспадарак, 218 жыхароў, цэнтр калгаса “Камуніст”, які спецыялізаваўся на вытворчасці мяса і малака, вырошчванні збожжавых і лёну. Меў 5265 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 3791 га ворыва, 53 трактары, 14 збожжа-ўборачных камбайнаў, 25 аўтамашын і іншую тэхніку. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, інтэрнат, клуб, магазін, сталовая, фельч.-акушэрскі пункт. У 2007 г. СВК “Курманава”, дзіцячы сад, сярэдняя школа, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддз. сувязі. Ген. план забудовы вёскі распрацаваны ў 1980 г. Белкалгаспраектам.

Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, камандзіра Багушэўскай партыз. брыгады і сакратара Багушэўскага падп. Райкома КП(б) Б. Я. Прахарэнкі (1902-64).

На 01.01.2020 насельніцтва складае 181 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 282, 626.

У тэксце ёсць згадка пра в. Несцерава.

 

  1. Несцерава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 65 — 66.
  2. Несцерава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 589.

 

Belarusian BE Russian RU