Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Мышанное

МЫШАННОЕ

 

МЫШАНОЕ – былая вёска ў Ходасаўскім с/с, за 24 км на ПдЗ ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. У 1909 г. маёнтак Мышаное (ён жа Старожня) у Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 1 двор, 1 жыхар. У 1920-я г. тут, на былых памешчыцкіх землях, будаваліся перасяленцы з бліжайшых вёсак. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1932 г. арганізаваны калгас “Ударнік”, які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. З 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 2 гаспадаркі, 4 жыхары, у складзе саўгаса імя Тэльмана (цэнтр – в. Ходасы). Традыц. драўляныя сялянскія сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі былі пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мышанное : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 64.
Belarusian BE Russian RU