Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Мушына

МУШЫНА

 

МУШЫНА – вёска, цэнтр Мушынскага с/с, за 12 км на ПдЗ ад Мсціслава, 88 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Засн. ў пачатку 1930-х г. як цэнтр. сядзіба саўгаса “Перамога”, які ўваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў у 1935 г. 7 трактароў і іншую тэхніку. У 1933 г. адкрыты дзіцячыя яслі. У 1934 г. вёска атрымала тэлеф. сувязь, у 1935 г. – электрычнасць. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. працавалі клуб, бальніца, аптэка. З ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У пач. Вял. Айч. вайны ў ліп. 1941 г. з саўгаса была эвакуіравана ў Разанскую і Пензенскую вобласці буйная рагатая жывёла (301 галава), у Тамбоўскую вобл. – коні (23 галавы). У 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску. Пасля вайны адбудаваны У цэнтры вёскі  на ўшанаванне памяці 248 землякоў – воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у 1968 г. пастаўлены помнік. У 1944 г. саўгас атрымаў з Омскай вобл. 110 галоў буйной рагатай жывёлы. З 18.11.1966 г. цэнтр сельсавета. У 1990 г. 198 гаспадарак, 593 жыхары, цэнтр саўгаса “Перамога”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і насенняводстве. Меў 6344 сельгасугоддзяў, у тым ліку 4496 га ворыва, 39 грузавых аўтамашын, 77 трактароў, 18 збожжаўборачных, 4 ільнаўборачных, 9 бульбаўборачных камбайнаў і іншую тэхніку. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, ветэрынарная аптэка, швейная і шавецкая майстэрні, 2 магазіны, сталовая, грамадзянская лазня, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, аўтаматычныя тэлеф. станцыя, аддз. сувязі. У 2007 г. цэнтр СВК “Мушына”, дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, б-ка, фелльч.-акушэрскі пункт, магазін, комплексны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, філіал Мсціслаўскага УКП “Бытпаслугі”. Зараз ААТ “Мушына-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 377 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Денисенкова, Н. Праздник широты белорусской души : [в субботу в агрогородках Мушино и Копачи прошел День деревни] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2020. — 4 сакавіка. — № 17. — С. 3.
  2. Магілёўшчына : Назвы насел. пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс., апрац. А. М. Ненадаўца. — Мінск : Беларусь, 2002. — 416 с.: іл.

У тэксце згадка пра в. Мушына.

  1. Мушына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 63 — 64.

 

Мушына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. – Мінск : Полымя, 1999. – С. 588.

 

Belarusian BE Russian RU