Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Моўны турнiр «Родной мовы гук чароўны»

21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень родной мовы. Гэты дзень асаблiвы для кожнай нацыi, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбiта. I мы беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнiкальная мова — жывая i мiлагучная, песенная i паэтычная, старажытная i сучасная. Андранаўская сельская бiблiятэка сумесна з Андранаўскiм СДК правялi моўны турнiр «Родной мовы гук чароўны». Падчас мерапрыемства дзецi разгадвалi загадкi, лагарыфмы, складалi прыказкi i прымаўкi, тлумачылi фразелагiзмы, успомнiлi некаторыя факты з гiсторыi Беларусi. Дзецi добра адказвалi на пытаннi, праявiлi здагадку i кемлiвасць. Мерапрыемства садзейнiчала фармiраванню моўнай культуры дзяцей, узбагачэнню слоўнiкавага запасу, далучыла iх да таямнiц роднай мовы, выклiкала цiкавасць да яе.

Belarusian BE Russian RU