Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Міцькаўшчына

МІЦЬКАЎШЧЫНА

 

МІЦЬКАЎШЧЫНА – вёска ў Краснагорскім сельсавеце, за 12 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1834 г. было 79 жыхароў. У 1847 ў складзе маёнтка Падлужжа, 13 двароў, 97 жыхароў, вадзяны млын, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета, 31 двор, 263 жыхары. Побач на аднайменнай сядзібе 1 двор, 3 жыхары, вадзяны млын. У 1909 г. 43 двары, 323 жыхары.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. ў вясковай школе было 59 вучняў. У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас “Новае жыццё”, які ў 1931 г. аб’ядноўваў 74 гаспадаркі, меў 516 ворыва, кузню. З 1914 г. на палях запрацавалі першыя трактары Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 57 двароў, 178 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі вёску (49 двароў), загубілі 2 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

У 1976 г. далучана вёска Астрэйкавічы. У 1990 г. 50 гаспадарак, 102 жыхары, у складзе калгаса “ХХІ з’езд КПСС” (цэнтр – в. Падлужжа), працаваў магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Сож-Агра”.

Зараз ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 2 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Міцькаўшчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 62.
  2. Міцькаўшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 588.
  3. Міцькаўшчына. Сведения 1873 г. о городищах и курганах – известия археологической комиссии // Збор помнікаў. — 1903.
  4. Міцькаўшчына, гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 315.
  5. Міцькаўшчына, Чырвонагорскі с/с. Гарадзішча (археал.) за 0,7-0,8 км на паўночны усход ад вёскі, на правым беразе р. Малатоўня // Збор помнікаў гісторыі і культуры. Магілёўская вобласць. — 1743. — С. 315.
  6. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Міцькаўшчына.

 

Belarusian BE Russian RU