Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Мішні

МІШНІ

 

МІШНІ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 27 км на З ад Мсціслава, 74 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1777 г. вёска Мішна ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1825 г. 4 двары, уласнасць царквы. У 1858 г. 13 двароў, 104 жыхары, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 37 двароў, 305 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 62 двары, 398 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Чарнякова, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 47 гаспадарак, меў 345 га ворыва, абслугоўвала яго Хлышчоўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. да вёскі далучаны хутар Красны. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 80 вяскоўцаў. На ўшанаванне іх памяці ў 1966 г. ў цэнтры вёскі ўстаноўлены помнік. У 1990 г. 28 гаспадарак, 82 жыхары, у складзе калгаса імя Энгельса (цэнтр – в. Басценавічы). Працавалі пач. школа, сталовая, магазін. З 1990-х ў Ракшынскім с/с. У 2007 г. цэнтр СВК “Сцяг працы”, дзіцячы сад, сярэдняя школа, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, філіал Мсціслаўскага УКП “Бытпаслугі”, магазін, аддз. сувязі.

Зараз ААТ “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 398 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Денисенкова, Н. Агрогородок трудолюбивых людей : [агрогородок Мишни – центр Ракшинского сельсовета] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2017. — № 86. — 11 лістапада. — С. 4.
  2. Мішні : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 62 — 63.
  3. Мішні : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 588.
  4. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Мішні.

 

Belarusian BE Russian RU