«Мова мая, беларуская, родная…»
«Мова мая, беларуская, родная…» – пад такой назвай у Дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Мушынская сярэдняя школа”, прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
Удзельнікамі творчай сустрэчы сталі члены літаратурнага аб’яднання “Литературный мир Мстиславщины”, Ярынчын Аляксей Аляксандравіч, Меранкова Галіна Антонаўна. Для дзяцей Мсціслаўскія пісьменнікі прачыталі вершы “Мсціслаў”, “Тутэйшыя”, “Спадчына” і іншыя.
Напрыканцы сустрэчы дырэктар школы Уладзімір Ешчанка падзякаваў за цёплую павучальную сустрэчу і пажадаў чытаць больш кніг на роднай мове.