Мерапрыемства «Наша простае, шчырае слова — Беларуская мова»
Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў Мсціслаўскай Цэнтральнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Наша простае, шчырае слова — Беларуская мова», якое было накірава на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў карыстальнікаў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні сярэдняй школы №2, настаўнікі Шыленкова Ірына Васільевна, Пісарэнка Валянціна Аляксандраўна.
Пачалося мерапрыемства з акцыі «Любімае слова на беларускай мове». Удзельнікі напісалі свае любімыя словы на раздрукаваных паштоўках у форме сэрца і упрыгожылі імі тэматычную выставу. У выніку яна расквецілася словамі «дзякуй», «каханне», «калі ласка», «матуля», «Радзіма», «калыханка» і іншымі.
Шырэй пазнаёміцца са скарбамі беларускай мовы карыстальнікі бібліятэкі змаглі ў гульнёвых частках мерапрыемства. Наведвальнікі прымалі ўдзел у розных конкурсах, гульнях, віктарынах, дзе дэманстравалі свае веды аб роднай мове. Яны збіралі з літар словы, разгадвалі рэбусы, складалі прыказкі, перакладвалі словы з рускай мовы на беларускую.
Таксама к мерапрыемству была падрыхтавана кніжная выстава «Родная мова — крыніца натхнення»якая раскрыла ўсю красу беларускай мовы і літаратуры.
Кожны ўдзельнік мерапрыемстваў адчуў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.