Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Малькаўка

МАЛЬКАЎКА

 

МАЛЬКАЎКА – вёска ў Ракшынскім с/с, за 37 км на ПнЗ ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1635 г. вёска Малькава ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзярж. уласнасць, мелася царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 48 двароў, 276 жыхароў. У 1909 г. 60 двароў, 510 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа (нар. вучылішча). З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. быў 61 вучань. 14.01.1926 г. арганізавана закупачна-бытавое т-ва. У 1926 г. 75 двароў, 544 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас “Чырвоны трактар”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 58 гаспадарак, меў 689 га зямлі. Абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.09.1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 29 гаспадарак, 73 жыхары, у складзе калгаса “Ударнік” (цэнтр – в. Доўгавічы), працаваў магазін. У 2007 г. вёска далучана да СВК “Усход”.

Зараз ААТ “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 21 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Денисенкова, Н. Литовский островок на Мстиславщине : [деревню Мальковка Ракшинского сельсовета] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2019. — 23 лістапада. — № 87. — С. 3.
  2. Малькаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 60 — 61.
  3. Малькаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 587.

 

 

Belarusian BE Russian RU