Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Малая Лешчанка

МАЛАЯ ЛЕШЧАНКА

 

МАЛАЯ ЛЕШЧАНКА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 7 км на ПдУ ад Мсціслава, 102 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1679 г. вёска, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1857 г. вёска Малая Ляшчынка ў Мсціслаўскім павеце. У 1858 г. 31 рэвізская душа. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 5 двароў, 111 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. вяскоўцы арганізаваны калгас “Сталінскі заклік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 33 гаспадаркі, меў 189 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. У 1935 г. адкрыты клуб, у 1936 г. – дзіцячыя яслі. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 45 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску (40 двароў). Пасля вайны адбудавана. У 1909 г. 6 гаспадарак, 7 жыхароў, у складзе калгаса “1 Мая” (цэнтр – в. Каробчына). У 2007 г. вёска ў СВК “Сож-Агра”.

Зараз ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 15 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Малая Лешчанка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 60.
  2. Малая Лешчанка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 586 — 587.

 

Belarusian BE Russian RU