Майскае
МАЙСКАЕ
МАЙСКАЕ (да 1941 г. Бізюкі) – вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 14 км ад Мсціслава.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1654 г. як сяло Бізюкі, уласнасць Мсціслаўскага кармеліцкага кляштара. Пасял 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1785 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 4 двары, 29 жыхароў. У 1797 г. 26 жыхароў. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 14 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паволе перапісу ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 14 двароў, 112 жыхароў. Непадалёку быў аднайменны фальварак (1 двор, 7 жыхароў). У 1909 г. ў сяле 18 двароў, 118 жыхароў, у фальварку 1 двор, 5 жыхароў.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Сталінскі замлік”, які абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1990 г. 15 гаспадарак, 34 жыхары, у складзе калгаса “60 гадоў БССР” (цэнтр – в. Мазалава”). У 2007 ў СВК “Мазалава”.
Зараз ААТ “Мазалаўскае”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 3 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Майскае : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 59 — 60.
- Майскае : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 586.