Лыкінка
ЛЫКІНКА
ЛЫКІНКА – вёска ў Ходасоўскім с/с, за 5 км на ПдЗ ад Мсціслава, 69 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. Памешчык меў тут у 1830 г. 250,5 дзес. зямлі. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 110 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу ў Беліцкай вол. Мсціслаўскага павета, 38 двароў, 262 жыхары. У 1909 г. 58 двароў. Побач быў фальварак, 1 двор, 6 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, якая ў студз. 1925 г. пераведзена ў в. Бескаўка. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях Леніна”, у 1932 г. аб’ядноўваў 60 гаспадарак, меў 573 га ворыва, працавала кузня. Абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. да вёскі далучаны пас. Баравы. У Вял. Айч. вайну з 20.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На могілках у брацкай магіле пахаваны 7 воінаў, у іх ліку байцы 32-й стралк. дывізіі, што загінулі ў 1943 г. У 1990 г. 35 гаспадарак, 70 жыхароў, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр – в. Забалацце). Працаваў магазін. У 2007 г. ва УКСП “Саўгас Забалацце”. Зараз у складзе калгаса ААТ “Забалацце-Аграстандарт”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 12 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Лыкінка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 56.
- Лыкінка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 584 — 585.