Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Літаратурны круіз “Падарожжа з кніжкай беларускай»

У рамках акцыi «Кожная пятнiца — роднае сваё!» Ходасоўская сельская бiблiятэка-фiлiял адправілася ў літаратурны круіз “Падарожжа з кніжкай беларускай».
На пачатку круіза вучні азнаёміліся з казкамі, якія яскрава адлюстроўваюць мінулае, даведаліся, на якія віды падзяляюцца беларускія народныя казкі. Такасама ўзгадалі казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі. З вялікім задавальненнем дзецям быў прапанаваны творчы конкурс “Мая казка”, дзе вучні павінны былі скласці і прадэкламаваць на роднай мове казку.
Лiтаратурнае падарожжа падаравала ўсiм прысутным добры настрой.

Belarusian BE Russian RU