Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Літаратурная гадзіна «Сябруй з кнігай беларускай»

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем свята, якое мае велізарнае культурна-гістарычнае значэнне — Дзень беларускага пісьменства. У сувязі з гэтым у Курманўскай СБКФ прайшла літаратурная гадзіна «Сябруй з кнігай беларускай», якая была прысвечана беларускаму пісьменніку Янку Галубовічу. У мерапрыемстве прыняла ўдзел сваячка пісьменніка Алена Васільеўна, якая падзялілася сваімі ўспамінамі пра Янку Галубовіча. Таксама дзеці пазнаёміліся з творамі пісьменніка, у якіх ён пісаў пра дзівосы роднай прыроды.

Belarusian BE Russian RU