Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Літаратурнае падарожжа “Сцежкамі паэта Янкі Купалы”

7 ліпеня сельская бібліятэка аграгарадка Падлужжа  для дзяцей падрыхтавала літаратурнае падарожжа “Сцежкамі паэта Янкі Купалы” Адкрылася мерапрыемства выстаўкай “Ён і сёння з намі наш Купала” пад музычнаю кампазіцыю “Спадчына”. Далей бібліятэкар распавядала пра дзяцінства і літаратурную спадчыну Я.Купалы, асноўныя яго матывы творчасці. Прысутнічыя чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя паэту. Цікава было даведацца пра ўвекавечанне памяці беларускага класіка ў назвах вуліц, помніках, а таксама пра музеі – у Ляўках, Вязынцы, Мінску. На заключным этапе мерапрыемства ўдзельнікі слухалі песні, пакладзеныя беларускімі кампазітарамі на словы паэта у выкананні ансамбля “Песняры”.

Belarusian BE Russian RU