Літаратурнае падарожжа «Паэт. Казачнік. Сябар дзяцей Васіль Вітка»
У Падсолтаўскай сельскай бібліятэкі-філіяле прайшло літаратурнае падарожжа «Паэт. Казачнік. Сябар дзяцей Васіль Вітка». У гэтым месяцы адзначылі 115-годдзя з дня нараджэння выдатнага дзіцячага пісьменніка нашай краіны. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, яго кнігамі, якія маюцца ў бібліятэцы, а таксама з дзіцячым часопісам “Вясёлка”, заснавальнікам якога з’яўляўся Васіль Вітка. Дзеці слухалі яго вершы і скарагаворкі, шукалі адказы на загадкі і матэматычныя задачы. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала родная мова.