Ластрыгіна
ЛАСТРЫГІНА
ЛАСТРЫГІНА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 21 км на Пд ад Мсціслава, 116 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша-Сураж.
Заснавана ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Чырвонага Кастрычніка, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 24 гаспадаркі, меў 119 га зямлі, з 1933 г. яго абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 14 гаспадарак, 32 жыхары, у складзе імя Чапаева (цэнтр – в. Сялец). У 2007 г. ў СВК імя Чапаева.
Зараз ААТ “Сож-Агра”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 2 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Ластрыгіна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 55.