Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Лар’янава

ЛАР’ЯНАВА

 

ЛАР’ЯНАВА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 8 км на Пд ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1701 г. дзяржава ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1846 г. вёска (11 зямельных участкаў) у складзе казённага маёнтка Шараева-Лар’янаўскае. Памешчык меў тут у 1847 г. 178 дзес. зямлі. У 1858 г. ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 31 двор, 208 жыхароў. У 1909 г. 36 двароў, 235 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. Адкрыта прац. школа 1-й ступені. У 1962 г. 52 двары, 270 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Сталіна, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 264 га зямлі, з 1933 г. абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. На ўшанаванне памяці 91 земляка, што загінулі на фронце і ў парт. барацьбе, на ўсх. ускраіне ў 1970 г. пастаўлены абеліск. У 1976 г. далучана в. Рафалава. У 1990 г. 82 гаспадаркі, 170 жыхароў, цэнтр калгаса імя Кірава, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых і лёну, меў 1754 га сельгасугоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, пач. школа, б-ка, клуб, гандл. цэнтр, сталовая, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. З 2007 г. ў складзе СВК “Мазалаўскі”.

Зараз ААТ “Мазалакае”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 174 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Лар’янава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 54 — 55.
  2. Лар’янава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 584.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 281, 634.

У тэксце ёсць згадка пра в. Лар’янава.

 

Belarusian BE Russian RU