Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Куркаўшчына

КУРКАЎШЧЫНА

 

КУРКАЎШЧЫНА – вёска ў Мазалаўскім с/с, за 4 км на ПдЗ ад Мсціслава, 92 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст.Ходосы на лініі Орша-Сураж.

За 0,1 км на Пн ад вёскі захавалася гарадзішча ранняга жал. веску, якое сведчыць аб засяленні гэтых месц у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з пач. 19 ст. У 1825 г. 7 двароў, уласнасць царквы. У 1858 г. вёска Куркаўшчына ў Мсціслаўскім павеце, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У 1909 г. аколіца ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 10 двароў, 117 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 15 двароў, 142 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Кірава, які з 1933 г. абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 46 двароў, 149 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі,  якія ў вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1956 г. далучана в. Татаршчына. У 1990 г. 32 гаспадаркі, 76 жыхароў, ў складзе саўгаса “Мсціслаўскі” (цэнтр – г. Мсціслаў). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Мазалаўскі” . Зараз ААТ “Мазалаўскае”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 24 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Дубінскі, С. А. Доследы культур жалезнага перыяду на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Міншчыне. Запіскі аддзела гуманітарных навук (в. Куркаўшчына) // Збор помнікаў гісторі і кулітуры Беларусі. — 1928.
  2. Куркаўшчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 53.
  3. Куркаўшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 583.
  4. Куркаўшчына, Мазалаўскі с/с. Гарадзішча // Збор помнікаў гісторі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — 408 с. іл.
  5. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Куркаўшчына.

 

Belarusian BE Russian RU