Культурна-асветніцкае мерапрыемства «Кожная пятніца — роднае, сваё»
У філіяле Лютнянскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшло культурна-асветніцкае мерапрыемства «Кожная пятніца — роднае, сваё», накіраванае на папулярызацыю беларускай мовы, традыцый і духоўнай спадчыны роднага краю. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра беларускую культуру, абмяркоўвалі народныя звычаі, чыталі вершы і прозу айчынных аўтараў. Асаблівая ўвага была нададзена развіццю павагі да роднага слова і падтрымцы мясцовых традыцый.