Крутая
КРУТАЯ
КРУТАЯ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 32 км. ад Мсціслава, 127 км ад Магілёва.
У 1638 г. сяло (29 гаспадарак) у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, у складзе маёнтка Беразетня, шляхецкая ўласнасць. У час рус.-польскай вайны 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 8 двароў, 50 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 30 рэвізскіх душ, карчма. Памешчык меў тут у 1863 г. 131 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 37 двароў, 236 жыхароў, ветраны млын. У 1909 г. 28 двароў, 216 жыхароў, школа граматы, ператвораная затым у земскую. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, якой быў перададзены нацыяналізаваны будынак і выдзелены 3 дзес. зямлі. У 1925 г. ў школе навучаліся 52 вучні. У 1931 г. 11 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас “Пралетарка”, які ў 1932 г. меў 21 гаспадарку, 313 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 2 брацкіх магілах, што на могілках , пахаваны 12 воінаў-разведчыкаў 344-й стралк. дывізіі, якія загінулі 29.09.1943 г. і 10 воіннаў 344-й стралк. дывізіі і 196-й танкавай брыгады, загінуўшых пры вызваленні раёна. У 1990 г. 24 гаспадаркі, 58 жыхароў, у складзе калгаса “Камуніст” (цэнтр – в. Несцерава). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 вёска далучана да СВК “Курманава”. Зараз у складзе калгаса “Натапа-Агра”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 3 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Крутая : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 51 — 52.
- Крутая : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 582 — 583.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49, 262, 267, 272, 281, 617.
У тэксце ёсць згадка пра в. Крутая.