Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Красная горка

КРАСНАЯ ГОРКА

 

КРАСНАЯ ГОРКА (да 20.04.1939 г. Рылаўшчына)– вёска ў Краснагорскім с/с, за 9 км ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва.

У 1768 г. вёска Рылаўшчына ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 20 двароў, 172 жыхары. Побач былі фальваркі Рылаўшчына (1 двор, 4 жыхары) і Новая Рылаўшчына (1 двор, 6 жыхароў). У 1909 г. вёска (20 двароў, 163 жыхары) і 3 фальваркі (разам 3 двары, 18 жыхароў), якія потым зліліся з вёскай. З 1920 г. дзейнічаў Рылаўшчынскі с/с, цэнтр якога знаходзіўся ў в. Малая Зяціца. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. Адкрыта прац. школа 1-й ступені. У 1929 г. арганізаваны калгас “3-і рашаючы”, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 60 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія спалілі 22 двары. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 22 гаспадаркі, 56 жыхароў, у складзе калгаса “21 з’езд КПСС” (цэнтр – в. Падлужжа). Працавалі сярэдняя школа, магазін. У 2007 г. ў СВК “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 6 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Красная горка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 50.

 

Belarusian BE Russian RU