Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Краснаручча

КРАСНАРУЧЧА

 

КРАСНАРУЧЧА – былая вёска ў Ракшынскім с/с, за 28 км на З ад Мсціслава, 80 км ад Магілёва.

Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 16 двароў, 129 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 155 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Прамень Кастрычніка”, які з 1933 г. абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 4 гаспадаркі, 10 жыхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр – в. Ракшыно).

Зараз ААТ “Сцяг працы”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

219. Краснаручча : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская  энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 50.

Belarusian BE Russian RU