Краязнаўчая вандроўка “Мая Радзіма–весачка родная мая”
Да 400-годдзя вескі Бель Курманоўская бібліятэка-клуб правяла краязнаўчую вандроўку “Мая Радзіма–весачка родная мая”. На вандроўку бібліятэкар запрасіла дзяцей з лагера Курманаўская школы. Дзеці даведаліся аб гісторыі вескі, адкуль пайшла назва ў вескі, пазнаёміліся з легендай аб буслах, якіх ў весцы амаль пад паўсотню. На заканчэнні ўсім была прапанавана невялікая прэзентацыя “Вёска Бель і яе людзі”. На прэзентацыі дзеці ўбачылі прыгожыя краявіды вескі і буслоў, якія сталі паўнапраўнымі жыхарамі вескі. Вялікі інтарэс выклікала ў дзяцей кніжная выстава “Непаўторная, адзіная, малая Радзіма”, і альбом “З гісторыі роднай вескі”.