Кокатава
КОКАТАВА
КОКАТАВА – былая вёска ў Капачоўскім с/с, за 15 км на З ад Мсціслава, 84 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1774 г. цэнтр маёнтка. У 1834 г. сяльцо, у Мсціслаўскім павеце, 7 двароў, 41 жыхар, уласнасць памешчыка, які ў 1860 г. меў тут 168 дзес., у 1878 г. – 252 дзес. зямлі, млын і карчму. У 1908 г. адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. З 17.07.1924 г. ў БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 35 вучняў. У 1921 г. пачало дзейнічаць меліярацыйнае т-ва. У 1931 г. арганізаваны калгас “Трактар”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 23 гаспадаркі, меў 154 га зямлі, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 5 гаспадарак, 6 жыхароў, у складзе саўгаса “Пісараўшчына (цэнтр – в. Капачы). У 2007 далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.
ЛІТАРАТУРА
- Кокатава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 48.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 281, 617.
У тэксце ёсць згадка пра в. Кокатава.