Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Князішчава

КНЯЗІШЧАВА

 

КНЯЗІШЧАВА – былая вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 22 км ПнЗ ад Мсціслава, 117 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1732 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. 23 двары, 178 жыхароў. У ліп. 1881 г. сяляне правялі самавольную высечку лесу і аказалі супраціўленне мясц. уладам. Паводле перапісу 1897 г. ў Бохацкай вол. Мсціслаўскага павета, 26 двароў, 208 жыхароў. У 1909 г. 36 двароў, 204 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 39 гаспадарак, меў 266 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары, у складзе калгаса “Ленінскі шлях” (цэнтр – в. Мілейкава).

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Князішчава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 48.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Князішчава.

Belarusian BE Russian RU