Кніжна–ілюстрацыйная выстава «Зоркі беларускай літаратуры»
У 2026 годзе беларуская літаратура адзначае два знамянальныя 105-гадовыя юбілеі. 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма (цяпер Добрушскі раён Гомельскай вобласці) нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін. 8 лютага таго ж года ў вёсцы Глінішча (Хойніцкі раён Гомельскай вобласці) на свет з’явіўся Іван Паўлавіч Мележ. Іван Шамякін і Іван Мележ – два выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры XX стагоддзя, чые імёны неразрыўна звязаны з залатым фондам нацыянальнай культуры. Абодва нарадзіліся ў адзін год, перажылі Вялікую Айчынную вайну, сталі сведкамі і летапісцамі найскладанейшых гістарычных перыядаў, але іх творчыя шляхі, пры агульнасці тэмаў, мелі свае ўнікальныя рысы. У гонар гэтага юбілею, бібліятэка падрыхтавала для сваіх чытачоў кніжна–ілюстрацыйнаю выставу «Зоркі беларускай літаратуры». На выставе чытачы пазнаёмяцца з багатай спадчынай Івана Шамякіна і Івана Мележа: зборам твораў розных гадоў, асобнымі творамі, выданнямі аб жыццёвым і творчым шляху пісьменнікаў.
