Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Кісялёўка

КІСЯЛЁЎКА

 

КІСЯЛЁЎКА – вёска ў Ходасаўскім сельсавеце. У 1816 г. 17 двароў, 100 жыхароў, уласнасць памешчыка Кашуры-Масальскага, які меў тут у 1865 г. 157 дзесяцін зямлі, вадзяны млын і карчму. У 1897 г. 23 двары, 159 жыхароў у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 36 двароў, 216 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа (народнае вучылішча).

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1926 г. 35 двароў, 248 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Шлях Ільіча», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 48 гаспадарак і меў 427 га ворыва.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Кісялёўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 47.
  2. Кісялёўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 581.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49.

У тэксце ёсць згадка пра в. Кісялёўка.

Belarusian BE Russian RU