Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Казлоўка

КАЗЛОЎКА

 

КАЗЛОЎКА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 14 км на ПнЗ ад Мсціслава, 109 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваен. дзеянняў. У 1747 г. 23 двары, дзярж. ўласнасць . Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1798 г. вёска Казлы ў валоданні Мсціслаўскага кармеліцкага кляштара. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1877 г. засн. цагельны з-д. У 1880 г. 7 двароў, 49 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерскім промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 72 жыхары. У 1909 г. 13 двароў, 94 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 29 двароў, 159 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны Кастрычнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 13 гаспадарак, меў 138 га ворыва, абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 1935 г. ў складзе Мсціслаўскага коннага з-да №120 (цэнтр – в. Лютня). З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 14 гаспадарак, 28 жыхароў, працаваў магазін. У 2007 г. вёска далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Казлоўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 40.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49, 272, 281, 633.

У тэксце ёсць згадка пра в. Казлоўка.

Belarusian BE Russian RU