Каськова
КАСЬКОВА
КАСЬКОВА – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 10 км на ПнУ ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 29 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1785 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 36 двароў, 262 жыхары, уласнасць памешчыка. Пасля 3–га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. вёска Качуры (яна ж Каськова) у Мсціслаўскім павеце, дзярж. ўласнасць. У 1858 г. ў складзе маёнтка Рыкава Мсціслаўскага павета. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета, 48 двароў, 298 жыхароў, школа граматы. Непадалёку ад тракта Мсціслаў – Хіславічы была сядзіба – 1 двор, 1 жыхар, піцейны дом. У 1909 г. 51 двор, 359 жыхароў. З 1918 г. да 1964 г. ў Хіславіцкім р-не Смаленскай вобл. РСФСР. У 1923 г. адкрыта прац. школа 1-й ступені. У 1931 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупірвана ням.–фаш. захонікамі. У 1990 г. 63 гаспадаркі, 130 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. ў СВК “Кастрычнік”. У вёскі быў магазін. Зараз ААТ “Кастрычнік”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 38 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Каськова : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 46.
- Каськова : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 580 — 581.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 220, 272, 281, 633.
У тэксце ёсць згадка пра в. Каськова.