Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Каробчына

КАРОБЧЫНА

 

КАРОБЧЫНА, вёска ў Краснагорскім сельсавеце, на р. Віхра. Цэнтр калгаса «Сож—Агро».

У 1641 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве, у валоданні Тупічэўскага манастыра. У 1834 г. 22 двары, 122 жыхары, у Мсціслаўскім павеце. У 1874 г. заснаваны вінакурны завод. У 1880 г. адкрыта земская школа. У 1897 г. 34 двары, 234 жыхары, у Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Побач 6ылі 2 сядзібы, у адной — 1 двор, 5 жыхароў, у другой – 1 двор, 17 жыхароў. Працаваў вадзяны млын. У 1909 г. 33 двары, 241 жыхар.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. была адкрыта школа 1-ай ступені ў якой у 1925 г. налічвалася 30 вучняў, дзейнічала бібліятэка. У 1926 г. каля вёскі на р. Віхра пабудавана гідраэлектрастанцыя магутнасцю 75 кілават. У 1929 г. арганізаваны калгас імя Горкага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 45 гаспадарак, меў 159 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. У 1937 г. адкрыты яслі.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. па 28 верасня 1943 г. веска была акупіравана гітлераўцамі. Нямецка-фашысцкія захопнікі ў 1943 г. часткова спалілі вёску. З 70 дамоў засталося толькі 30. Вяскоўцы жылі ў зямлянках да 1947 г.

У 1990 г. 123 гаспадаркі, 322 жыхары, цэнтр калгаса “1 Мая”, які спецыялізаваўся на мяса-малочнай жывелагадоўлі і птушкагадоўлі, меў 2794 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 1937 га ворава. У весцы працавалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, Дом культуры, сталовая, 2 магазіна, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, аддз.сувязі, аўтаматычная тэлеф. станця, птушкафабрыка. У 2007 г. далучана да СВК “Сож-Агра”. Есць магазін, аддзяленне сувязі. Генеральны план забудовы вескі распрацаваны ў 1976 г. у інстытуце “Магілеўграмадзянпраект”. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПнУ на ПнЗ, ад якой пад прамым вуглом ад абодвух бакоў адыходзяць кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, пераважна няшчыльна, традыцыйна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 368 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Каробчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 44 — 45.
  2. Каробчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 579 — 580.
  3. Каробчына. Чырвонагорскі с/с. Гарадзішча. За 1,5 км на усход ад вёскі, на правым беразе р. Віхра // Збор помнікаў гісторі і культур Беларусі. — Мінск. — 1986. — 408 с. іл.
  4. Каробчына, гарадзішча // Збор омнікаў гісторі і культур Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 313.
  5. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49, 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Каробчына.

  1. Поболь, Л. Д. Славянские древности Белоруссии (свод археологических амятников раннего этапа зарубежной культуры – с середин 3 в. до н. э.по начало 2 в. н. э (о городищи Коробчино) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусь. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1974.
Belarusian BE Russian RU