Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Калінаўка

КАЛІНАЎКА

 

КАЛІНАЎКА – вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 3 км ад Мсціслава.

У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 5 двароў, 41 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 23 рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета, 10 двароў, 65 жыхароў. У 1903 г. адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1909 г. 10 двароў, 79 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 25 вучняў. У пачатку 1930-х г. арганізаваны калгас. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 42 двары, 198 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. поўнасцю спалілі вёску, загубілі 1 жыхара. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г. 14 гаспадарак, 30 жыхароў, у складзе саўгаса “Мсціслаўскі” (цэнтр – г. Мсціслаў). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Мазалаўскі”.

Зараз ААТ “Мазалаўскае”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 9 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Калінаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 41.
  2. Калінаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 578.
Belarusian BE Russian RU