Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Каленькава

КАЛЕНЬКАВА

 

КАЛЕНЬКАВА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 19 км на Пд ад Мсціслава, 114 км ад Магілёва , 20 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша-Сураж.

Засн. ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Х з’езд Саветаў”. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 13 двароў, 67 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 12 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 15 гаспадарак, 27 жыхароў, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр – в. Сялец). У 2007 г. ў СВК імя Чапаева. Зараз ў складзе ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 1 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Каленькава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 41.
  2. Каленькава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 578.
Belarusian BE Russian RU