Калатовіна
КАЛАТОВІНА
КАЛАТОВІНА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 11 км ад Мсціслава, 106 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах у 1618 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1871 г. вёска і маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1934 г. вёска Калатова (22 жыхары), у складзе маёнтка Падлужжа Мсціслаўскага павета, у 1847 г. – 2 двары, 16 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1848 г. ў складзе казённага маёнтка Галоўчыцы, 8 гаспадарак. Паводле перапісу 1897 вёска ў Казіміраваслабадскай вол. Мсціслаўскага павета, пры дарозе Мсціслаў-Клімавічы, 21 двор, 163 жыхары, піцейны дом. Непадалёку была аднайменная сядзіба. У 1905 г.адкрыта вінная крама. У 1909 г. 26 двароў 185 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. 8 сял. сямей арганізавалі калгас “Чырвоная зара”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 23 гаспадаркі, меў 106 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС, дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 30 двароў, 121 жыхар. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 37 гаспадарак, 68 жыхароў, у складзе калгаса “21 з’езд КПСС” (цэнтр-в. Падлужжа). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Сож-Агра”.
Зараз ААТ “Сож-Агра”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 29 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Калатовіна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 40 — 41.
- Калатовіна : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 578.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 281, 624.
У тэксце ёсць згадка пра в. Калатовіна.