Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Івоны

ІВОНЫ

 

ІВОНЫ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 25 км на ПдЗ ад Мсціслава, 97 ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў 1841 г. 185 дзес. зямлі. У 1857 г. вёска Іваны Мсціслаўскага павета. У 1909 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 132 жыхары; у аднайменным фальварку – 13 двароў, 67 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоная зара”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 30 гаспадарак, меў 155 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На вясковых могілках пахаваны воін 36-й стралк. дывізіі, які загінуў у баі супраць акупантаў. У 1990 г. 40 гаспадарак, 90 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Беларусь” (цэнтр – в. Падсолтава). У 2007 г. ў СВК Падсолтава.

Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 1 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Івоны : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 39.
  2. Івоны : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 577 — 578.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Івоны.

 

 

Belarusian BE Russian RU