Інфармацыйна — літаратурны агляд «Кнігі — юбіляры беларускіх пісьменнікаў»
У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, свае» Падлужанская бібліятэка — філіял для карыстальнікаў бібліятэкі правяла інфармацыйна — літаратурны агляд «Кнігі — юбіляры беларускіх пісьменнікаў». У 2026 годзе юбілей адзначаюць шэраг твораў беларускай літаратуры, якія перажылі дзесяцігоддзі, але не страцілі сваёй сілы, актуальнасці і здольнасці зачароўваюць чытача. Такія розныя кнігі, але ўсе яны калісьці аказалі важны ўплыў на чалавека, грамадства ці нават на цэлую эпоху. Бібліятэкар расказала пра кнігі В. Быкава «Абеліск», «Пакахай мяне, салдацік», «Подых навальніцы» І. Мележа.