Гутараўшчына
ГУТАРАЎШЧЫНА
ГУТАРАЎШЧЫНА – вёска ў Капачоўскім с/с, 11 км ад Мсціслава, 87 км да Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах з 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, 7 двароў, 46 жыхароў. У 1909 г. 6 двароў, 25 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1976 г. далучана в. Глазаўшчына. У 1990 г. 30 гаспадарак, 59 жыхароў, у складзе саўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр – в. Капачы), працаваў магазін. У 2007 г. вёска далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 4 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Гутараўшчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 30 — 31.
- Гутараўшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 573 — 574.